Такое меркаванне выказаў 16 жніўня ў эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі.
"Мы лічым, што рухавік прагрэсу будучай пяцігодкі - хуткае развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Акрамя таго, крэдытныя рэсурсы павінны выдавацца на конкурснай аснове", - адзначыў міністр.
Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што да канца бягучага года ў краіне неабходна павысіць аб`ёмы прамысловай вытворчасці. "Але павысіць не проста за кошт запасаў на склад, мы павінны бачыць продаж такіх прадуктаў. Другі момант - у нас ёсць крэдытныя лініі, у тым ліку і кітайскія крэдыты. Іх трэба выкарыстоўваць па поўнай", - сказаў міністр эканомікі. "Нельга сказаць, што праблем з праектамі пад гэтыя крэдыты няма - яны ёсць. Але ў нас ужо ёсць і паспяховыя прыклады - "БелДжы", індустрыяльны парк "Вялікі камень", Светлагорскі ЦКК і шэраг іншых прадпрыемстваў, які пачалі ўжо сваю работу і маглі б больш эфектыўна выкарыстоўваць гэтыя крэдыты", - канстатаваў Уладзімір Зіноўскі.
Міністр дадаў, што краіна цяпер жыве па сродках: прадукцыйнасць працы ў Беларусі па выніках работы ў І паўгоддзі апярэджвае рост заработнай платы.
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/245/32409
Текущая дата: 25.12.2024