Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў указ нумар 326, які прадугледжвае стварэнне холдынга па вытворчасці алкагольнай прадукцыі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіруючай кампаніяй будзе ААТ "МІНСК КРЫШТАЛЬ". У склад холдынга ўвойдуць такія арганізацыі канцэрна "Белдзяржхарчпрам", як ААТ "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне", ААТ "Гомельскі лікёра-гарэлачны завод "Радамір", ААТ "Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод", ААТ "Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод", ААТ "Мазырскі спіртагарэлачны завод", ААТ "Харчовы камбінат "Весялова".
Стварэнне холдынга будзе садзейнічаць аптымізацыі асартыменту выпускаемых у краіне алкагольных напіткаў, павышэнню канкурэнтаздольнасці айчыннай алкагольнай прадукцыі і выпрацоўцы адзінай стратэгіі прасоўвання яе на ўнутраным і знешнім рынках.
17 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
17 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/246/32015
Текущая дата: 15.11.2024