Як паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта Садружнасці, у парадак дня сустрэчы быў уключаны шэраг пытанняў інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў сферы эканомікі.
У Маскве 15 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД.
Прадметам разгляду, у прыватнасці, сталі праекты плана мерапрыемстваў па рэалізацыі трэцяга этапу (2016—2020 года) стратэгіі эканамічнага развіцця Садружнасці на перыяд да 2020 года, канвенцыі аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве, пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у СНД ад 20 лістапада 2009 года, асноўных кірункаў і плана мерапрыемстваў па далейшым развіцці медыка-сацыяльнай дапамогі і павышэнні якасці жыцця ветэранаў войн — удзельнікаў лакальных канфліктаў і членаў іх сем`яў у дзяржавах СНД на перыяд да 2020 года.
Быў абмеркаваны ход рэалізацыі палажэнняў дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года, а таксама міждзяржаўнай мэтавай праграмы "Рэкультывацыя тэрыторый дзяржаў, якія падвергліся ўздзеянню ўраназдабыўных вытворчасцяў".
Члены камісіі абмеркавалі дзейнасць Электраэнергетычнага савета Садружнасці ў 2011—2014 гадах, а таксама Каардынацыйнага савета кіраўнікоў падатковых служб дзяржаў — удзельніц СНД.
Разгледжана пытанне аб стварэнні Міжнароднага вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы, прафесійнай перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў дзяржаў СНД у галіне вытворчасці, транспарціроўкі, захоўвання і выкарыстання прыроднага газу ў якасці маторнага паліва на базе Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта нафты і газу імя І.М.Губкіна.
Удзельнікі пасяджэння заслухалі і абмеркавалі інфармацыю аб удакладненні плана першачарговых мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці ў галіне выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі.
Акрамя гэтага члены камісіі па эканамічных пытаннях разгледзелі пытанні аб развіцці банкаўскага рэгулявання і нагляду ў дзяржавах СНД у 2013—2015 гадах, аб павышэнні ўзроўню фінансавай дасведчанасці і развіцця фінансавай адукацыі ў дзяржавах СНД, аб зводным пераліку канкурэнтаздольнай прадукцыі, прапанаванай вытворцамі краін Садружнасці.
Быў абмеркаваны таксама шэраг бюджэтна-фінансавых і арганізацыйных пытанняў.
Пасля ўліку заўваг, выказаных падчас пасяджэння, праекты дакументаў будуць прадстаўлены на разгляд Эканамічнага савета СНД.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 ліпеня 2015
Мінск, 15 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/246/32032
Текущая дата: 15.11.2024