Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС па выніках пасяджэння міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Чарнігаве.
"Вынікі пасяджэння пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць і нацэленасць бакоў на стварэнне ўмоў для далейшага пашырэння стратэгічнага партнёрства ва ўсіх сферах эканомікі", - адзначылі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе пасяджэння абмеркаваны актуальныя пытанні і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, паміж рэгіёнамі, узаемадзеянне ў транспартнай сферы. "Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням рэалізацыі інвестыцыйнага патэнцыялу, развіццю вытворчай кааперацыі і фінансавых інструментаў падтрымкі ўзаемнага тавараабароту", - дадалі ў прэс-службе.
Работу камісіі ўзначалілі намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і віцэ-прэм`ер-міністр - міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзь Зубко.
24 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
24 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/246/32123
Текущая дата: 15.11.2024