Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска.
Аб`ём прамысловай вытворчасці ў Мінску ў студзені—чэрвені 2015 года знізіўся на 17,4% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 57,1 трлн. рублёў у бягучых цэнах.
У харчовай прамысловасці зніжэнне склала 4,7%, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці — 4,7%, вытворчасці скуры, скураных вырабаў і абутку — 27%.
На 14,6% знізіліся аб`ёмы апрацоўкі драўніны і вытворчасці вырабаў з дрэва. На 10% знізілася вытворчасць у металургіі і ў сферы вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады.
Гумавых і пластмасавых вырабаў выраблена менш на 10,4%, машын і абсталявання — на 35,1%, транспартных сродкаў і абсталявання — на 45,6%, электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — на 8,3%, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — на 7,3%.
Гумавых і пластмасавых вырабаў выраблена менш на 10,4%, машын і абсталявання — на 35,1%, транспартных сродкаў і абсталявання — на 45,6%, электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — на 8,3%, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — на 7,3%.
Вытворчасць гарэлкі знізілася на 31,3% (1,9 млн. дал), грузавых аўтамабіляў — на 60,3% (1.672), трактароў — на 38,1% (14,9 тыс.), аўтобусаў — на 57,2% (302), матацыклаў — на 73,2% (310), халадзільнікаў і маразільнікаў — на 16,4% (408 тыс.), абутку — на 34,7% (607 тыс. пар).
Аб`ёмы вытворчасці выраслі ў фармацыі — на 48,2%. Адзначаны таксама рост вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі — на 4,1% (149 тыс. тон), сыроў — на 32% (1.098 тон), керамічнай пліткі — на 7,6% (8.016 тыс. кв. м), пральных машын — на 25,9% (90,6 тыс.).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2015
Мінск, 18 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/247/32022
Текущая дата: 26.12.2024