Белорусский портал в Казахстане

Па просьбе Мінска ў гандлі паміж Беларуссю і Украінай будзе больш выкарыстоўвацца грыўна



Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны.

Па просьбе беларускага боку магчымасці выкарыстання грыўны ў гандлі паміж Украінай і Беларуссю будуць пашыраныя. Адпаведная дамоўленасць зафіксавана ў пратаколе праведзенага 24 ліпеня ў Чарнігаве 23-га пасяджэння міжурадавай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

"Па выніках перамоў мы звярнуліся ў НБУ (Нацыянальны банк Украіны) з шэрагам прапаноў, якія дапамогуць спрасціць і паскорыць гандаль паміж нашымі дзвюма краінамі, і ўжо прыйшлі да пазітыўнага рашэння", — заявіў кіраўнік міністэрства, віцэ-прэм`ер Генадзь Зубко. 

Акрамя таго, найбліжэйшым часам пройдуць кансультацыі па пытаннях аднаўлення ўзаемных паставак электраэнергіі і транзіту ўкраінскай электраэнергіі праз Беларусь. "Беларусь з`яўляецца нашым стратэгічным гандлёвым партнёрам з вялікай агульнай мяжой. Таму ўсе дамоўленасці (…) будуць потым дзесяцігоддзямі даваць станоўчы эфект", — лічыць Зубко.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/247/32127
Текущая дата: 26.12.2024