Белорусский портал в Казахстане

Кітай акажа Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу ў памеры 200 млн. юаняў (32,2 млн. долараў ЗША) "у адпаведнасці з патрэбай урада Рэспублікі Беларусь"



Аб гэтым сказана ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пагадненні паміж урадамі дзвюх краін, якое было падпісана і набыло моц 10 мая падчас візіту ў Мінск старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Кітай акажа Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу для будаўніцтва сацыяльнага жылля

У тэксце дакумента ўказана, што сродкі выдзяляюцца для дадатковага фінансавання праекта "Будаўніцтва студэнцкага інтэрната", а таксама падрыхтоўкі і рэалізацыі праекта "Будаўніцтва сацыяльнага жылля".

"Беларусбанк" і Дзяржаўны банк развіцця Кітая сумесна адкрыюць на імя іншага боку беспрацэнтныя рахункі ў кітайскіх юанях для тэхніка-эканамічнай дапамогі. Пры выкарыстанні сродкаў парадак вядзення рахункаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/249/31541
Текущая дата: 15.11.2024