Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку падчас рабочай паездкі ў Аршанскі раён далажылі адказныя за АПК.
Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыло, у цэлым у бягучым годзе чакаецца нядрэнны ўраджай збожжавых і зернебабовых. Зразумела, з папраўкай на складаныя ўмовы надвор`я, звязаныя з засухай. Прагназуецца збор дастатковых аб`ёмаў збожжа, пастаўкі ў лік дзяржзаказу будуць выкананы. Плюс да ўсяго засталіся запасы з мінулага года. Але для забеспячэння ўстойлівай работы жывёлагадоўлі неабходна дадаткова закупіць параўнальна невялікія аб`ёмы збожжа ў Расіі. На гэты час плануецца набыць 0,5 млн т.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер на рынку складваецца нядрэнная для закупкі кан`юнктура цэн, а таму трэба дзейнічаць у гэтым напрамку. "Пакуль таннае, трэба закупляць. І нават калі купленае збожжа будзе недзе блізкае да сабекошту, дык, калі магутнасці ёсць, трэба закупіць і пакласці. Гэта ж золатавалютны рэзерв. Збожжа заўсёды спатрэбіцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнту таксама далажылі аб уборцы амаль палавіны пасеваў азімага ячменю. Нават нягледзячы на засуху, вынікі нядрэнныя. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз адзначыў правільнасць выбранай стратэгіі з вырошчваннем гэтай культуры.
Размова ішла і аб вырошчванні сланечніку. Аляксандр Лукашэнка раней асабіста агледзеў стан палёў з гэтай культурай: "Такі сланечнік я ва Украіне толькі бачыў у дзяцінстве. Выдатна расце. У гэту пару нам засіласаваць можна было б, калі не хапае кармоў. Вышэйшы за мяне ростам. Трэба паглядзець, таму што з такой засухай лес (сланечніку.) стаіць".
Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб стане пасеваў іншых сельгаскультур, разліках на ўраджай.
11 ліпеня 2023, Аршанскі раён
БЕЛТА
11 ліпеня 2023, Аршанскі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/25/70071
Текущая дата: 25.12.2024