Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыйных тэхналогій ДВА "Белэнерга".
"Белэнерга" і індыйская карпарацыя Bharat Heavy Electricals Limited (BHEL) падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі.
З індыйскага боку мемарандум падпісаў старшыня Савета дырэктараў і кіруючы дырэктар BHEL, з беларускага - генеральны дырэктар "Белэнерга".
Мемарандум вызначае асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў электраэнергетычнай сферы, якія ў далейшым могуць быць развіты і замацаваны адпаведнымі пагадненнямі. Двухбаковы дакумент стварае базавыя ўмовы для супрацоўніцтва ў сферы сумеснай рэалізацыі праектаў будаўніцтва энергетычных аб`ектаў на тэрыторыі трэціх краін, у тым ліку з удзелам прадпрыемстваў будаўніча-мантажнага комплексу і праектных арганізацый "Белэнерга".
Мемарандум таксама прадугледжвае абмен вопытам і правядзенне двухбаковых кансультацый.
4 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
4 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/250/31261
Текущая дата: 15.11.2024