Белорусский портал в Казахстане

Казахстан і Беларусь змогуць купляць іранскую нафту праз Расію



Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на міністра нафты Ірана Бижана Намдара Зангане (Bijan Namdar Zanganeh).

«Казахстан і Беларусь змогуць купляць нафту, якая пастаўляецца ў Расію, паколькі яны з`яўляюцца членамі Еўразійскага эканамічнага саюза», — заявіў Зангане.

Раней агенцтва паведаміла, што Расія будзе імпартаваць першую нафту з Ірана на наступным тыдні ў рамках здзелкі «нафту ў абмен на тавары». Зангане таксама заявіў, што пастаўкі складуць «істотна менш» за 500 тыс. барэлей на дзень.

Перамовы паміж Расеяй і Іранам аб закупках іранскай нафты расійскімі кампаніямі вядуцца з пачатку 2014 года.

Мяркуецца, што нафта з Ірана будзе пастаўляцца праз парты на Каспіі.

Экспарт іранскай нафты зменшыўся на 50% у сувязі з міжнароднымі санкцыямі, выкліканымі ядзернай праграмай Ірана. Сусветныя дзяржавы, уключаючы Расію і ЗША, плануюць паспяхова завяршыць перамовы з Іранам напрыканцы чэрвеня.

Наша Ніва, 6 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/250/31334
Текущая дата: 15.11.2024