22 чэрвеня ў Брусэлі міністры фінансаў краін эўразоны перапынілі перамовы, так і не дасягнуўшы дамоўленасьці наконт дапамогі Грэцыі.
Кіраўнік фінансавага ведамства Нідэрляндаў Ерун Дэйсэльблюм, пад старшынёўствам якога праходзіла паседжаньне, заявіў, што ў далейшым удзельнікі перамоў будуць зыходзіць з новых прапаноў Атэнаў аб рэформах, якія былі прадстаўленыя ў канцы мінулага тыдня прэм’ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам.
На думку Дэйсэльблюма, ёсьць магчымасьць дасягнуць кансэнсусу ўжо на гэтым тыдні.
Пазьней у панядзелак адбудзецца экстраны саміт краін эўразоны па Грэцыі.
Да канца чэрвеня Атэны павінны выплаціць МВФ паўтара мільярда эўра ў якасьці абслугоўваньня асноўнага крэдыту, альбо краіне пагражае дэфолт.
Крызысная сытуацыя вакол Грэцыі абвастрылася ў сувязі зь нежаданьнем леварадыкальнага ўраду Цыпраса пайсьці на захады жорсткай эканоміі ў абмен на працяг міжнароднай фінансавай дапамогі.
Радыё Свабода, 22 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/250/31630
Текущая дата: 26.12.2024