Белорусский портал в Казахстане

Беларуска-літоўскі бізнес-форум адбудзецца ў горадзе Марыямпале 8-10 чэрвеня



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізуе дзелавы візіт у горад Марыямпале (Літва) з 8 па 10 чэрвеня.

Мэта візіту - пашырэнне рынкаў збыту беларускай прадукцыі, пошук новых дзелавых партнёраў, наладжванне розных форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Праграмай знаходжання прадугледжаны ўдзел у XI Беларуска-літоўскім эканамічным форуме і кантактна-кааперацыйнай біржы, правядзенне дзелавых перагавораў паміж прадстаўнікамі беларускіх і літоўскіх прадпрыемстваў для ўстанаўлення прамых кантактаў у адпаведнасці з інтарэсамі беларускіх удзельнікаў, дзелавое наведванне прадпрыемстваў.

Таксама Мінскае аддзяленне БелГПП арганізуе дзелавы візіт у горад Гданьск (Польшча) з 23 па 26 чэрвеня. Праграма прадугледжвае прэзентацыю беларускіх прадпрыемстваў, наведванне польскіх прадпрыемстваў і гарадскога порта.

1 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/251/31208
Текущая дата: 15.11.2024