Аб гэтым паведаміў 2 чэрвеня у Маскве кіраўнік групы кампаній НІАЭП - АБЭ - АЭП Валерый Лімарэнка.
Валерый Лімарэнка падкрэсліў, што еўрапейскія эксперты даюць вельмі высокую ацэнку будуемай БелАЭС. "Такія пазітыўныя водзывы гучаць таму, што БелАЭС - гэта аб`ект пакалення "тры плюс", гэта самая сучасная станцыя, якая, дарэчы, будуецца строга па графіку. Пры гэтым мы ідзём ніжэй за запланаваны бюджэт. Аб`ект у Беларусі мы будуем як для расійскага заказчыка, і гэта прыкмета таго, што мы знаходзімся ў адзінай Саюзнай дзяржаве", - сказаў ён.
Валерый Лімарэнка дадаў: "У Беларускай АЭС - вельмі строгі заказчык, які строга кантралюе ўсе этапы і працэсы. Станцыя ў Астраўцы будуецца з належнай якасцю".
Ён таксама заўважыў, што праект Беларускай АЭС з`яўляецца серыйным. "Спадзяюся, вопыт беларускіх будаўнікоў АЭС будзе выкарыстоўвацца і ў іншых краінах свету. Я гэтага хацеў бы", - сказаў Валерый Лімарэнка.
2 чэрвеня 2015, Масква
БЕЛТА
2 чэрвеня 2015, Масква
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/251/31230
Текущая дата: 15.11.2024