Аб гэтым сказана ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пагадненні паміж урадамі дзвюх краін, якое было падпісана і набыло моц 10 мая падчас візіту ў Мінск старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
Кітай акажа Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу для будаўніцтва сацыяльнага жылля
У тэксце дакумента ўказана, што сродкі выдзяляюцца для дадатковага фінансавання праекта "Будаўніцтва студэнцкага інтэрната", а таксама падрыхтоўкі і рэалізацыі праекта "Будаўніцтва сацыяльнага жылля".
"Беларусбанк" і Дзяржаўны банк развіцця Кітая сумесна адкрыюць на імя іншага боку беспрацэнтныя рахункі ў кітайскіх юанях для тэхніка-эканамічнай дапамогі. Пры выкарыстанні сродкаў парадак вядзення рахункаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2015
Мінск, 17 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/251/31541
Текущая дата: 26.12.2024