Такое рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 480 ад 10 чэрвеня 2015 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пералік інавацыйных тавараў Рэспублікі Беларусь", апублікаванай 12 чэрвеня на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з дакументам у пералік дабаўлены шэраг пазіцый, сярод якіх прэсы для ўпакоўкі ў кіпы саломы або сена, уключаючы прэс-падборшчыкі, біноклі, монакуляры, іншыя падзорныя трубы і іх арматура. Таксама інавацыйнымі цяпер лічацца маніторы і праектары, якія не ўключаюць у свой склад прыёмную тэлевізійную апаратуру; апаратура прыёмная для тэлевізійнай сувязі, якая ўключае ці не ўключае ў свой склад шырокавяшчальны радыёпрыёмнік або апаратуру, што запісвае або ўзнаўляе гук ці выяву. У пералік трапілі і электрычныя трансфарматары, статычныя электрычныя ператваральнікі (напрыклад, выпрамляльнікі), катушкі індуктыўнасці і дроселі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/251/31744
Текущая дата: 26.12.2024