Белорусский портал в Казахстане

Дзяржава бярэ пад кантроль дзейнасць на рынку Форэкс у Беларусі



Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў указ № 231 "Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс".

"Дакумент прыняты ў мэтах развіцця фінансавага рынку Беларусі, павышэння прававой абароненасці грамадзян — спажыўцоў фінансавых паслуг і зніжэння рызыкі з`яўлення на рынку кампаній-махляроў і фінансавых пірамід", — паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Указ дае магчымасць вядзення ў Беларусі новага віду фінансавай дзейнасці з атрыманнем адпаведнага легальнага даходу. Дакументам урэгуляваныя механізмы правядзення аперацый на рынку Форэкс і кантролю над яго ўдзельнікамі.

Згодна з указам Нацыянальны банк будзе весці рэестр форэкс-кампаній. Пры гэтым уключэнне Нацбанкам юрыдычных асоб у рэестр з`яўляецца іх допускам на рынак Форэкс.

Дакументам устаноўлена, што памер статутнага фонду форэкс-кампаній павінен складаць не менш як 2 млрд. рублёў. 

У мэтах забеспячэння фінансавай устойлівасці форэкс-кампаній і бяспекі аперацый на рынку Форэкс указам уводзяцца спецыяльныя фінансавыя нарматывы. Апрача таго, прадугледжаныя гарантыйны механізм, устаноўленыя кваліфікацыйныя патрабаванні і патрабаванні да дзелавой рэпутацыі кіраўнікоў форэкс-кампаній.

Указ набудзе моц праз дзевяць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/252/31274
Текущая дата: 27.12.2024