Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідар КНР Сі Цзіньпін падпісалі 8 траўня ў Крамлі сумесную заяву аб супрацоўніцтве па спалучэнні будаўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза і эканамічнага пояса Шаўковага шляху.
У сумеснай заяве гаворыцца, што Расійская Федэрацыя падтрымлівае будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху, а КНР у сваю чаргу падтрымлівае намаганні РФ па развіцці інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС і плануе пачаць перагаворы аб заключэнні пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
У дакуменце гаворыцца, што адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця супрацоўніцтва стане "разгляд доўгатэрміновай мэты па набліжэнні да зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Кітаем", а таксама стварэнне механізмаў па спрашчэнні гандлю.
Эканамічны пояс Шаўковага шляху - гэта праект стварэння транспартнага, энергетычнага, гандлёвага калідора паміж краінамі Цэнтральнай, Паўднёвай Азіі і Еўропы, на які Кітай мае намер выдзеліць $40 млрд праз спецыяльны фонд. Ідэя стварэння праекта была прапанавана старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у верасні 2013 года.
8 траўня 2015, Масква
БЕЛТА - ТАСС
8 траўня 2015, Масква
БЕЛТА - ТАСС
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/253/30938
Текущая дата: 15.11.2024