Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства энергетыкі Беларусі выдзеліць амаль Br14 млрд заводам будматэрыялаў на ўкараненне тэхналогій выкарыстання торфабрыкетаў



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 324 ад 23 красавіка 2015 года.

Згодна з пастановай, Міністэрства энергетыкі ў 2015 годзе на бязвыплатнай аснове выдзеліць са свайго пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду па Br6 млрд 990 млн ААТ "Крычаўцэментнашыфер" і ААТ "Беларускі цэментны завод". Грошы пойдуць на рэалізацыю праектаў па падрыхтоўцы і асваенні ўдасканаленай тэхналогіі выкарыстання паліўных брыкетаў на аснове торфу на вытворчых лініях гэтых акцыянерных таварыстваў.

Акрамя таго, пастановай удакладняюцца аб`ёмы даходаў і расходаў рэспубліканскіх інавацыйных фондаў Мінэнерга і Мінбудархітэктуры. 

Пастанова Саўміна нумар 324 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

25 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/255/30706
Текущая дата: 15.11.2024