Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка прапануе ў дапаўненне да аграгарадкоў у кожным раёне вызначыць па некалькі перспектыўных вёсак і забудоўваць іх даступным для вяскоўцаў жыллём



Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў 14 красавіка падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.

"Нам патрэбныя перспектыўныя аграгарадкі плюс такія вёскі, куды людзі пойдуць жыць", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. 

Такімі перспектыўнымі вёскамі, лічыць беларускі кіраўнік, могуць быць былыя цэнтры аб`яднаных гаспадарак, бо там ёсць неабходная інфраструктура, а на незанятых участках можна будаваць жыллё. "Нам трэба для вяскоўцаў рабіць танныя дамы, — заявіў Лукашэнка. — Такім чынам мы можам такія вёсачкі нанова забудаваць і пасяліць туды людзей". Паводле яго слоў, "вёска — гэта аснова жыцця ў многіх славянскіх дзяржавах". "Калі мы страцім вёску, то страцім краіну", — сказаў Лукашэнка. 

Наведваючы аздараўленчы цэнтр "Сасновая" СУП "Азярыцкі-Агра", Лукашэнка заявіў пра неабходнасць развіцця аграэкатурызму. Ён таксама выказаў прапанову аб развіцці ў краіне сеткі беларускай кухні. "Мне здаецца, яна была б нармальнай. Каб там былі стравы, якія мы ўжываем і ў любым горадзе. Па-першае, і сабекошт быў бы невысокі, і людзям даступны, і сетка была б нармальная", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/256/30536
Текущая дата: 15.11.2024