Аб гэтым паведаміў 17 красавіка старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў да пачатку першага пасяджэння Беларуска-аўстрыйскага дзелавога савета.
"Тут прысутнічаюць прадстаўнікі Парка высокіх тэхналогій, будзе прэзентацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", да якога ёсць інтарэс з боку аўстрыйскіх дзелавых колаў", - адзначыў Міхаіл Мятлікаў.
Таксама ён паведаміў, што ў пачатку года беларускім бокам былі адпраўлены ў адрас аўстрыйскіх калег канкрэтныя інвестыцыйныя праекты. "І сёння да нас прыбылі кіраўнікі кампаній, якія гатовы прадметна размаўляць аб тых прапановах, якія былі вылучаны", - канстатаваў старшыня БелГПП.
Міхаіл Мятлікаў падкрэсліў, што тавараабарот Беларусі і Аўстрыі расце з году ў год і пры гэтым мае асаблівасць. "Калі мы разаб`ём тавараабарот на тавары і паслугі, то экспарт Беларусі па паслугах у тры разы большы, чым экспарт тавараў. Гэта транспартныя, турыстычныя, інфармацыйныя і ІТ-паслугі. У 2014 годзе мы прыбавілі 21 працэнт да вынікаў 2013 года. Таму маем перспектывы не толькі ў сферы матэрыяльнай вытворчасці, але і ў сферы паслуг", - удакладніў ён.
У сваю чаргу прэзідэнт аб`яднання прамыслоўцаў Аўстрыі, уладальнік, генеральны менеджар холдынга Bertsch Holding GmbH, сустаршыня аўстрыйскай часткі дзелавога савета Хуберт Берч адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Аўстрыяй і Беларуссю доўгатэрміновае і развіваецца па нарастаючай. "У нас прыкладна аднолькавая колькасць насельніцтва. І, што яшчэ больш важна, у Беларусі высокаадукаванае насельніцтва. Самым важным з`яўляецца ўзмацненне інтэнсіўнасці супрацоўніцтва для таго, каб мы маглі выкарыстоўваць Беларусь для далейшай работы ў ЕАЭС і каб беларускія фірмы маглі ўзмацніць сваю прысутнасць у Еўрасаюзе", - растлумачыў ён.
17 красавіка 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
17 красавіка 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/256/30589
Текущая дата: 15.11.2024