Белорусский портал в Казахстане

Банк развіцця Беларусі плануе адкрыць праграму фінансавання беларуска-кітайскіх праектаў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БРРБ.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" (БРРБ) плануе адкрыць праграму фінансавання сумесных беларуска-кітайскіх праектаў з прыцягненнем замежных крэдытных рэсурсаў. 

У бліжэйшы час Банк развіцця атрымае магчымасць прадастаўляць ільготныя крэдыты суб`ектам гаспадарання на тэрмін да 15 гадоў. Пры гэтым прадугледжана адтэрміноўка па пагашэнні асноўнага доўгу да 5 гадоў. Цяпер БРРБ прымае заяўкі на фінансаванне сумесных беларуска-кітайскіх праектаў, адзначылі ў прэс-цэнтры.

Праграма будзе накіравана на падтрымку кліентаў прыватнага і дзяржаўнага сектара Беларусі, уключаючы сферу малога і сярэдняга бізнесу. Да разгляду прымаюцца інвестыцыйныя праекты, якія прадугледжваюць пастаўку тавараў, работ, паслуг з КНР.

10 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/257/30450
Текущая дата: 15.11.2024