Увядзенне адзінай валюты ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) не прадугледжана нарматыўнай базай гэтага аб`яднання.
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 22 красавіка ў Астане віцэ-міністр нацыянальнай эканомікі Казахстана Цімур Жаксылыкаў.
"Казахстан займае дакладную і паслядоўную пазіцыю па выключэнні магчымасці ўвядзення адзінай і наднацыянальнай валюты ў межах ЕАЭС. Гэтыя пытанні мы не абмяркоўваем, гэта не ёсць тэма нейкага парадку дня", — цытуе Жаксылыкава ТАСС.
"Казахстан займае дакладную і паслядоўную пазіцыю па выключэнні магчымасці ўвядзення адзінай і наднацыянальнай валюты ў межах ЕАЭС. Гэтыя пытанні мы не абмяркоўваем, гэта не ёсць тэма нейкага парадку дня", — цытуе Жаксылыкава ТАСС.
Жаксылыкаў зазначыў, што "палажэнняў па фарміраванні валютнага саюза, стварэнні адзінай наднацыянальнай валюты ў дагаворах аб ЕАЭС не прадугледжана і такая праца праводзіцца не будзе".
"Пры гэтым у межах ЕАЭС да 2025 года мы маем намер правесці толькі гарманізацыю заканадаўства ў сферы рэгулявання фінансавага рынку. Як бачыце, нічога не гаворыцца ні пра які манетарны або валютны саюз ці яго перспектывы", — сказаў намеснік кіраўніка Мінэканомікі Казахстана.
Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка ў інтэрв`ю медыяхолдынгу "Блумберг" заявіў, што ўвядзенне адзінай валюты ў Еўразійскім саюзе з`яўляецца пытаннем не сённяшняга дня. Ён лічыць, што гэтую праблему "занадта раздзьмулі". "Калі мы абмяркоўвалі ў Астане ўтрох пытанне стварэння адзінай валюты, Пуцін гаварыў, што, каб больш глыбока эканамічна супрацоўнічаць, мы калісьці паўстанем перад пытаннем адзінай валюты. Ну, магчыма, паўстанем, так, як еўра з`явілася ў Еўрасаюза, магчыма. Але гэта не пытанне сённяшняга дня", — сказаў Лукашэнка.
"Гэта было разважанне Пуціна: вы не супраць, калі эксперты неяк будуць гаварыць пра гэта? Добра, мы пра гэта ўжо даўно гаворым, няхай эксперты гавораць. Але не стаяла пытанне ўвядзення адзінай валюты ў нейкі перыяд, нават далёкі", — дапоўніў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Гэта апошні акт, які можа быць у нашым саюзе. У нас столькі яшчэ праблем і выклікаў Еўразійскаму эканамічнаму саюзу, што яшчэ ці дажывем мы да гэтай адзінай валюты, — працягнуў Лукашэнка. — Таму гэтая праблема раздзімаецца з падачы расійскіх спецыялістаў: вось, пастаўленае пытанне — заўтра ўжо будзе адзіная валюта. Так пытанне нават не стаяла".
У ЕАЭС уваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан і Арменія. Чакаецца, што на працягу года ў склад інтэграцыйнага аб`яднання ўступіць Кыргызстан.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 красавіка 2015
Мінск, 22 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/257/30659
Текущая дата: 28.12.2024