Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі па выніках перагавораў паміж намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалаем Снапковым і намеснікам міністра камерцыі Кітая Чжун Шанем, што адбыліся ў адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
Больш як 350 кампаній з розных правінцый Кітая праявілі інтарэс да ўдзелу ў беларуска-кітайскім міжрэгіянальным бізнес-форуме, правядзенне якога запланавана ў час маючага адбыцца візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
"Дасягнута дамоўленасць прадоўжыць актыўную работу па падрыхтоўцы маючага адбыцца візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і правядзенні міжрэгіянальнага бізнес-форуму. Паводле інфармацыі прадстаўніка Мінкамерцыі, больш як 350 кампаній з розных правінцый Кітая праявілі інтарэс да ўдзелу ў форуме", - адзначылі ў Мінэканомікі. Праграмай візіту Старшыні КНР запланавана наведванне кіраўнікамі дзвюх дзяржаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца будаўніцтва інфраструктуры парка, стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення рэзідэнтаў і інвестараў. На думку спецыялістаў, Беларусь павінна стаць важным складнікам праекта адраджаемага Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, а індустрыяльны парк "Вялікі камень" - яго вузлавой платформай.
У Мінэканомікі нагадалі, што раней міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі ў час візіту беларускай дэлегацыі ў КНР сумесна з Чжун Шанем правёў у Пекіне чацвёртае пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па пытаннях развіцця індустрыяльнага парка. Бакі разгледзелі і прынялі шэраг рашэнняў па актывізацыі работ у такіх ключавых напрамках, як будаўніцтва, прыцягненне рэзідэнтаў, фінансаванне, аптымізацыя і ўмацаванне канфігурацыі акцыянераў сумеснай кіруючай кампаніі.
"Кітайскі бок выказаў зацікаўленасць у павелічэнні аб`ёму імпарту ў сваю краіну канкурэнтаздольнай беларускай прадукцыі. Цяпер разглядаецца пытанне па імпарце з Беларусі машынатэхнічнага абсталявання, сельскагаспадарчай прадукцыі, у буйных кітайскіх кампаній ёсць сур`ёзныя планы па інвесціраванні ў беларускую эканоміку", - падкрэслілі ў Мінэканомікі. Акрамя таго, Чжун Шань канстатаваў усё большы інтарэс кітайскіх кампаній да ўдзелу ў прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі.
24 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
24 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/257/30689
Текущая дата: 28.12.2024