Аб гэтым расказала начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч.
Паводле слоў Наталлі Соніч, у цэлым ва ўсіх катэгорыях гаспадарак Беларусі за 2022 год было атрымана 1,735 млн т мяса жывёлы і птушкі.
«Усе ведаюць, што ў 2021 годзе мы не дасягнулі патрэбнага нам узроўню збожжавага ўраджаю. У сувязі з гэтым шэраг сельгасарганізацый меў няхватку камбікармоў. У асноўным жывёла харчавалася травяністымі кармамі, якія не забяспечваюць тых сярэднясутачных прыбаўленняў, якіх мы хацелі б дасягнуць. Акрамя таго, з-за знешніх абставін у пачатку 2022 года мы не змаглі хутка пераарыентавацца на завоз бялковай сыравіны для камбікормавай прамысловасці — для нашых свінакомплексаў і птушкафабрык. Пры гэтым на працягу месяца мы ўсё ж змаглі знайсці новыя рынкі і забяспечылі сваю камбікормавую прамысловасць. І ўсё ж нельга не адзначыць, што ўсе гэтыя падзеі паўплывалі на нашы аб’ёмы і тэмпы вытворчасці», — растлумачыла спецыяліст.
Звязда, 10 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/26/69436
Текущая дата: 16.11.2024