У лютым яны знізіліся на 73,5 млн. долараў і на 1 сакавіка склалі 4 млрд. 651,2 млн. долараў, сведчаць звесткі Белстата.
На 1 студзеня 2015 года ЗВР складалі 5 млрд. 59 млн. долараў ЗША, на 1 студзеня 2014 года — 6 млрд. 651 млн. долараў ЗША.
Такім чынам, за два месяцы 2015 года агульнае скарачэнне золатавалютных рэзерваў Беларусі, разлічаных паводле метадалогіі МВФ, склала 407,9 млн. долараў ЗША.
Урад і Нацыянальны банк у першай палове года маюць намер прыняць меры па павелічэнні золатавалютных рэзерваў.
Варта зазначыць, што асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі (АКГКП), якія Нацбанк распрацоўваў восенню 2014 года, не прадугледжвалі рост золатавалютных рэзерваў Беларусі ў 2015 годзе. Афіцыйна зацверджаныя параметры АКГКП на 2015 прадугледжваюць нулявы рост міжнародных рэзервовых актываў Беларусі.
Разам з тым эксперты звяртаюць увагу, што ў чацвёртым квартале 2014 года золатавалютныя рэзервы Беларусі істотна скараціліся, і ў сённяшняй сітуацыі планы па іх павелічэнні цалкам апраўданыя.
На думку беларускіх эканамістаў, крыніцай павелічэння золатавалютных рэзерваў краіны могуць стаць расійскія крэдыты.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі 29 студзеня не выключыў, што Беларусь у 2015 годзе можа звярнуцца да Расіі па чарговы крэдыт. "Нам не хацелася б больш браць крэдытаў. Але я маю цвёрдыя дамоўленасці з прэзідэнтам і прэм`ер-міністрам: калі нам будзе цяжка, вельмі будзе цяжка — Расія плячо падставіць. Я працытаваў Пуціна", — сказаў Лукашэнка.
Афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці абмяркоўвалася пытанне фінансавай дапамогі падчас апошняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі 3 сакавіка ў Маскве, пакуль няма.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2015
Мінск, 6 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/260/29958
Текущая дата: 15.11.2024