На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка ў час даклада аб праекце ўказа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што перад пачаткам мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай прамысловасці была дамоўленасць удзяляць гэтай тэме самую сур`ёзную ўвагу.
Праект указа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі прадугледжвае ўнясенне істотных змяненняў у існуючы парадак функцыянавання галіны. Прэзідэнт адзначыў: перш чым падпісаць гэты дакумент, ён хацеў бы пачуць ад прысутных на дакладзе распрацоўшчыкаў адказы на шэраг пытанняў. У прыватнасці, як прапанаваныя дадатковыя меры будуць садзейнічаць навядзенню парадку ў лясной галіне, што прапануецца для павелічэння глыбіні перапрацоўкі лесаматэрыялаў і нарошчвання выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідуць справы з вывазам неапрацаванага лесу, кругляка за мяжу. "Мы дамаўляліся: такое трэба выключыць. Як гэта выключана? Трэба не кругляк вывозіць і кагосьці карміць за межамі Беларусі, а вырабляць мэблю, патрэбныя камплектуючыя для будаўніцтва і іх прадаваць", - сказаў Прэзідэнт.
9 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
9 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/260/29997
Текущая дата: 15.11.2024