Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар канцэрна "Беллеспаперапрам" Ружэна Навіцкая.
Навінкі беларускай мэблевай вытворчасці, а таксама матэрыялы для вытворчасці мэблі і аддзелкі памяшканняў будуць прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы "MebelExpo Uzbekistan-2015", якая пройдзе 24-27 лютага ў Ташкенце.
Беларусь на форуме прадставяць ААТ "Віцебскдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", УП "Ружанская мэблевая фабрыка" і ААТ "Мінскмэбля". Усяго ж, як чакаецца, у выстаўцы прымуць удзел больш як 200 кампаній з 24 краін свету.
Ружэна Навіцкая адзначыла, што рынак Узбекістана для дрэваапрацоўчых і мэблевых арганізацый канцэрна не новы, аднак пакуль ён яшчэ не зусім асвоены. "У гэту краіну прадпрыемствы пастаўлялі ў асноўным драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя пліты, фанеру, паперу, кардон і шпалеры", - удакладніла прэс-сакратар. У 2014 годзе з мэтай дыверсіфікацыі рынкаў збыту канцэрн і прадпрыемствы галіны правялі работу па наладжванні новых кантактаў ва Узбекістане і пошуку пакупнікоў. У выніку былі ажыццёўлены першыя пастаўкі мэблі, лесаматэрыялаў і піламатэрыялаў. Істотна ўзраслі аб`ёмы адгрузкі драўнянавалакністых пліт для ўзбекскіх мэблевых вытворчасцей - на 77,8 працэнта. На 46 працэнтаў павялічыліся пастаўкі прадукцыі лесахіміі.
"Такім чынам, рынак Узбекістана для прадпрыемстваў канцэрна - адзін з найбольш перспектыўных. Таму замацаванне сваіх пазіцый тут плюс выхад праз яго на іншыя рэгіёны Цэнтральнай Азіі з`яўляецца для канцэрна галоўнай мэтай удзелу ў міжнароднай выстаўцы ў Ташкенце", - адзначыла Ружэна Навіцкая.
Паводле яе слоў, ужо дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні дзелавых перагавораў аб пастаўцы ва Узбекістан прадукцыі, узоры якой будуць прадстаўлены на выстаўцы. Гэта корпусная і мяккая мэбля рознага цэнавага сегмента, ад эканамічнага класа да дарагіх варыянтаў з масіву драўніны, а таксама плітныя матэрыялы (ДВП, ДСП), фанера, піламатэрыялы і іншая прадукцыя дрэваапрацоўкі.
Выстаўка "MebelExpo Uzbekistan-2015" на працягу многіх гадоў выступае адзінай міжнароднай спецыялізаванай экспазіцыйнай пляцоўкай мэблевай індустрыі Узбекістана, якая дэманструе апошнія дасягненні сферы. Буйнейшы цэнтр дзелавых сувязей спецыялістаў усіх этапаў вытворчасці і рэалізацыі мэблі аб`ядноўвае пастаўшчыкоў новага прагрэсіўнага абсталявання, камплектуючых і матэрыялаў, знатакоў па дызайне інтэр`ера. Традыцыйна "MebelExpo Uzbekistan" праходзіць на адной пляцоўцы з міжнароднай выстаўкай "UzBuild" - галоўнай па велічыні і важнасці падзеяй будіндустрыі ва Узбекістане.
23 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
23 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/262/29785
Текущая дата: 15.11.2024