Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ*) у сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага па 30 красавіка 2015 года ў разліку на месяц складзе Br1 млн 428 тыс. 100. Гэта на 2,3% вышэй за дзеючы з 1 лістапада 2014 года нарматыў.
Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва:
працаздольнага насельніцтва - Br1 млн 549 тыс. 790;
пенсіянераў - Br1 млн 95 тыс. 70;
студэнтаў - Br1 млн 386 тыс. 490;
дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br927 тыс. 610;
дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br1 млн 292 тыс. 70;
дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br1 млн 586 тыс. 840.
Адпаведна з лютага павялічваюцца:
памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій,
надбаўкі, павышэнні і даплаты, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў;
некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей.
* Бюджэт пражытачнага мінімуму зацвярджаецца ўрадам штоквартальна і прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем`ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.
Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі нумар 4 ад 21 студзеня 2015 года.
БЕЛТА, 30 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/265/29392
Текущая дата: 15.11.2024