Белорусский портал в Казахстане

Інфляцыя ў Беларусі за 2014 год склала 16,2 працэнта



Аб гэтым 10 студзеня паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі цэн Нацыянальнага статыстычнага камітэта Аляксей Яркавец.

У снежні 2014 года спажывецкія цэны на тавары і платныя паслугі ў параўнанні са снежнем 2013 года выраслі на 16,2 працэнта, праінфармаваў прадстаўнік Белстата. Для параўнання: па выніках 2013 года інфляцыя склалася на ўзроўні 16,5 працэнта.

Як удакладніў Аляксей Яркавец, цэны на харчовыя тавары ў 2014 годзе выраслі на 18,5 працэнта, не нехарчовыя - на 8,1 працэнта. Платныя паслугі падаражэлі на 27,5 працэнта.

10 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/268/28985
Текущая дата: 14.11.2024