Нацбанк па-ранейшаму не раскрывае прычыну змяненняў сумы міжнародных рэзервовых актываў і не публікуе дэталізаваныя даныя.
Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) па выніках мая склалі крыху менш за 7,9 млрд у доларавым эквіваленце, вынікае з абноўленай статыстыкі Нацбанка.
Дакладная сума на 1 чэрвеня – 7 872,1 млн долараў. У пачатку мая было 7 968,2 млн – гэта азначае, што ЗВР зменшыліся за месяц на 1,21%.
У красавіку яны таксама памяншаліся, а ў сакавіку раслі.
Нацбанк з сярэдзіны 2022 года не раскрывае прычыны змен ЗВР, як і дэталёвыя даныя па актывах.
Вядома, што на канец чэрвеня мінулага года доля манетарнага золата перавышала 40% міжнародных рэзервовых актываў і складала каля 3 млрд долараў. У гэтым годзе доля манетарнага золата невядома. Статыстыка паказвае толькі ваганні агульнай сумы ў межах 7,8 – 8,1 млрд.
Згодна з планам беларускіх улад, да канца года ЗВР павінны ўтрымацца на ўзроўні 6 млрд, і пакуль што гэта задача выконваецца. Адначасова з гэтым дзяржава працягвае запазычанні. Знешні рынак абмежаваны з-за санкцый, але аблігацыі размяшчаюцца не толькі ў краіне. У асноўным гэта эмісіі ў расійскіх рублях на Масбіржы. Паперы размяшчаюць і на Беларускай валютна-фондавай біржы.
У гэтым годзе былі выпускі ў доларах, напрыклад, наміналам 1 тысяча пад 4% гадавых. Пагасіць гэтыя паперы павінны 24 сакавіка 2027 года. Плануецца яшчэ некалькі выпускаў у РФ у расійскай валюце абарачэннем ад трох да пяці гадоў.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/27/69628
Текущая дата: 25.12.2024