2 снежня намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына прыняла выканаўчага дырэктара Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Райнера Лінднера.
Як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічных адносінаў дзвюх краін, перспектывы іх далейшай актывізацыі.
"Адбыўся абмен меркаваннямі па праблематыцы дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам, а таксама па шэрагу іншых тэм міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 2 снежня 2014
Мінск, 2 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/271/28568
Текущая дата: 15.11.2024