Пра гэта заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова 29 кастрычніка.
Разам з тым, зазначыла яна, улічваючы неабходнасць падтрымання золатавалютных рэзерваў на цяперашнім узроўні для забеспячэння эканамічнай бяспекі краіны, урадам і Нацыянальным банкам праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па рэфінансаванні знешніх і ўнутраных абавязацельстваў. "Для пагашэння абавязацельстваў будуць прыцягнутыя незвязаныя знешнія крэдытныя рэсурсы, а таксама выкарыстаныя ўнутраныя крыніцы запазычання", — сказала Ермакова.
Апрача таго, у 2015 годзе на пагашэнне знешняга дзярждоўгу плануецца накіраваць паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты і пошлін ад экспарту сырой нафты ўласнай здабычы.
Ермакова таксама паведаміла, што ў жніўні беларускі бок падрыхтаваў новую рэдакцыю ліста аб намерах для атрымання шостага транша крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, які адправіла для далейшага ўзгаднення. Зараз, паводле яе слоў, "працягваецца праца па ўдакладненні асобных паказчыкаў".
Кіраўнік Нацбанка растлумачыла, што Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС працягне сваю дзейнасць, нягледзячы на тое, што быў падпісаны дагавор аб спыненні дзейнасці гэтага аб`яднання з 1 студзеня 2015 года. Паводле яе слоў, гэты дагавор не спыняе дзеянне ўстаноўчых дакументаў АКФ ЕўрАзЭС.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2014
Мінск, 29 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/275/27915
Текущая дата: 15.11.2024