Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 верасня на сустрэчы з першым намеснікам прэм`ера Дзяржсавета КНР, членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Чжан Гаалі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з удзелам кітайскіх кампаній ажыццёўлены шэраг эканамічных праектаў. У прыватнасці, мадэрнізацыя энергасістэмы і цэментнай галіны, а таксама электрыфікацыя чыгунак. Пры гэтым работы ў энергетыцы, дарожнай галіне, дрэваапрацоўцы і цэлюлозна-папяровай прамысловасці прадаўжаюцца.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што рэалізуюцца беларуска-кітайскія інвестыцыйныя праекты, сярод якіх варта вылучыць два буйнейшыя. Гэта будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка і вытворчасць легкавых аўтамабіляў з удзелам кітайскай кампаніі "Джылі".
"У мэтах паспяховага ажыццяўлення названых праектаў беларускім бокам прадастаўлены найбольш спрыяльныя льготныя на еўрапейскай прасторы ўмовы для вядзення бізнесу, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У сувязі з гэтым мы разлічваем на вялікую інвестыцыйную актыўнасць кітайскага боку. Тым больш, што праект будаўніцтва Парка асабіста падтрыманы старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэм`ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам".
26 верасня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
26 верасня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/277/27598
Текущая дата: 15.11.2024