Белорусский портал в Казахстане

Завяршаецца работа экспертаў мытных службаў Беларусі, Расіі і Казахстана над праектам Мытнага кодэкса ЕАЭС



Аб гэтым паведаміў 19 верасня намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Полудзень.

Мэта дакумента - замацаваць сучасныя прынцыпы і механізмы мытнай справы ў агульнай эканамічнай прасторы, сказаў намеснік старшыні ДМК.

Галоўная задача распрацоўшчыкаў у тым, каб падрыхтаваць дакумент, які максімальна ўлічвае еўрапейскія і сусветныя стандарты, а таксама стварае прававую аснову для рэалізацыі міждзяржаўных праектаў.

У праекце кодэкса рэалізаваны палажэнні Кіёцкай канвенцыі па спрашчэнні і гарманізацыі мытных працэдур, канвенцыі па спрашчэнні фармальнасцей у гандлі таварамі, рамачных стандартаў Сусветнай мытнай арганізацыі па забеспячэнні бяспекі і садзейнічанні гандлю. "Усе тры дзяржавы Мытнага саюза, а ў бліжэйшы час ЕАЭС, пытанні транзіту ўключаюць у пералік нацыянальных эканамічных прыярытэтаў", - падкрэсліў Сяргей Полудзень.

19 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/278/27510
Текущая дата: 15.11.2024