Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв`ю "5-му каналу".
Паводле яго слоў, Расія адкрытая да любых фарматаў партнёрства на ўмове раўнапраўя і ўзаемнай выгады.
"Менавіта так мы выбудоўваем адносіны з велізарнай колькасцю краін — Кітаем, Індыяй, у межах БРІКС, ШАС, — а таксама рэалізуем вельмі перспектыўныя інтэграцыйныя праекты на постсавецкай прасторы — ствараецца Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС). Да яго ўжо праяўляюць цікавасць новыя краіны, і членскі склад будзе пашырацца. Працэс зойме доўгі час, але я перакананы, што неўзабаве ўжо пачне адчувацца першы плён нашай інтэграцыі", — адзначыў Лаўроў.
Беларусь, Казахстан і Расія падпісалі дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе 29 мая ў Астане. Ён набудзе моц 1 студзеня 2015 года. З просьбай аб далучэнні да Мытнага саюза вясной 2011 года звярнуўся ўрад Кыргызстана. У верасні 2013 года аб намеры стаць членам МС і ўдзельнічаць у фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза заявіла Арменія. У Мінску 10 кастрычніка намечаны перамовы, у межах якіх плануецца вырашыць пытанне аб прыняцці ў ЕАЭС Арменіі і Кыргызстана.
БелаПАН
Мінск, 28 верасня 2014
Мінск, 28 верасня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/278/27638
Текущая дата: 29.12.2024