Белорусский портал в Казахстане

У Стамбуле адбыўся бізнес-форум "Гандлёвы мост: Беларусь — Турцыя"



У Стамбуле адбыўся міжнародны бізнес-форум "Гандлёвы мост: Беларусь — Турцыя", арганізаваны генеральным консульствам Беларусі ў Стамбуле пры ўдзеле беларускага пасольства ў Турцыі, Беларускай універсальнай таварнай біржы і Гандлёвай палаты Стамбула.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у форуме ўзялі ўдзел генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Ігар Белы, прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы, прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперпрам", унітарнага прадпрыемства "Белінтэртранс", турэцкіх дзелавых колаў, таварных біржаў, лагістычных кампаній, бізнес-саюзаў і асацыяцый. Мерапрыемства наведалі больш за 130 прадстаўнікоў турэцкага бізнесу.

Паводле інфармацыі прэс-службы, у сваім выступленні на цырымоніі адкрыцця форуму Белы адзначыў перспектывы беларуска-турэцкага супрацоўніцтва на ўзроўні прадпрыемстваў з акцэнтам на дрэваапрацоўчую галіну, а таксама перспектыўнасць такіх форм прасоўвання і рэалізацыі прадукцыі, як вытворчая кааперацыя і электронны гандаль.

Таксама адбылася беларуска-турэцкая кантактна-кааперацыйная біржа на пляцоўцы Гандлёвай палаты Стамбула.

Бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў частцы ажыццяўлення паставак прадукцыі з выкарыстаннем біржавых тэхналогій. "Па выніках сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб пашырэнні асартыменту двухбаковага гандлю, уключаючы пастаўкі беларускай лесапрадукцыі, піламатэрыялаў, фанеры, ДСП, ДВП, газетнай паперы. Шэраг турэцкіх кампаній выявілі таксама зацікаўленасць у стварэнні сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі", — адзначаецца ў паведамленні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 29 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/279/27353
Текущая дата: 15.11.2024