Дэманструюць рост горназдабыўная і апрацоўчая прамысловасць, сельская гаспадарка, але такая карціна не ва ўсіх галінах эканомікі.
Беларускі ВУП у студзені-сакавіку гэтага года зменшыўся на 2,1 працэнтнага пункта, вынікае з даных Белстата.
"Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 46,5 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 97,9% да ўзроўню першага квартала 2022 года", - паведамляе ведамства.
Згодна з планамі беларускіх улад, ВУП да канца года павінен павялічыцца на 38%.
Даныя Белстата паказваюць, што ў краіне расце прамысловая вытворчасць. Яе аб’ём у першым квартале склаў 44,2 мільярда рублёў. Гэта на 1,8% больш да ўзроўню студзеня-сакавіка мінулага года.
Горназдабыўная прамысловасць вырасла на 1,8%, апрацоўчая – на 2,4%. Але ёсць рэгрэс у энергетычным сектары. Напрыклад, па раздзеле "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам" аб’ём знізіўся на 1,8%.
У сельскай гаспадарцы ў цэлым вытворчасць павялічылася на 3%, калі параўноўваць першыя кварталы 2022 і 2023 гадоў. Жывёлы і птушкі ў жывой вазе вырабілі 448,4 тысячы тон. Гэта плюс 3,4 працэнтнага пункта да студзеня-сакавіка мінулага года. Па малаку рост 4% (амаль 2 млн тон).
Што датычыцца транспартнай сферы, у студзені-сакавіку пасажыраабарот павялічыўся на 15,5%. Перавезена 388,4 мільёна пасажыраў.
А вось грузаабарот істотна знізіўся. Аб`ёмы склалі толькі 68% ад таго, што было ў першым квартале 2022-га.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/28/69166
Текущая дата: 16.11.2024