Белорусский портал в Казахстане

Банк развіцця Беларусі адкрыў экспартную крэдытную лінію для разлікаў за пастаўкі аўтамабіляў Geely беларускай зборкі на казахстанскі рынак



Пра гэта паведаміла прэс-служба банка.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" адкрыў экспартную крэдытную лінію ТАА "Віраж" (Казахстан) на 10,9 млн. долараў ЗША для разлікаў з СЗАТ "Белджы" за пастаўкі аўтамабіляў Geely беларускай зборкі на казахстанскі рынак.

Крэдытная лінія адкрыта на адзін год з працэнтнай стаўкай у памеры 1,9% гадавых пад страхавое пакрыццё "Белэксімгаранта".

У межах праекта ў гэтым месяцы плануецца адгрузка 883 аўтамабіляў розных мадэлей на агульную суму прыкладна 11,5 млн. долараў ЗША. На сёння беларускі вытворца ўжо забяспечыў пастаўку аўтамабіляў ТАА "Віраж" прыкладна на 8 млн. долараў ЗША.

ТАА "Віраж" з`яўляецца адным з лідараў казахстанскага аўтарынку па продажы камерцыйнага аўтатранспарту і спецтэхнікі, мае сетку аўтасалонаў па ўсім Казахстане, а таксама з`яўляецца дыстрыб`ютарам такіх аўтамабільных марак, як ГАЗ, Daewoo Bus, УРАЛ, ПАЗ, ГолАЗ, КАВЗ, ЛІАЗ, МТЗ, УАЗ, МАЗ, Geely, FAW, XCMG, SHANTUI, SHACMAN.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/280/27251
Текущая дата: 15.11.2024