Белорусский портал в Казахстане

Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі за першае паўгоддзе 2014 года не змяніўся і па стане на 1 ліпеня застаўся на ўзроўні 35 тон



Пра гэта сведчаць даныя галоўнага банка краіны.

Тым часам за 2013 год залаты запас вырас на 1,7 тоны. Так, пасля росту на 500 кілаграмаў у першым паўгоддзі 2013 года, у другім паўгоддзі аб`ём залатога запасу павялічыўся яшчэ на 1,2 тоны.

За 2012 год залаты запас вырас у эквіваленце на 1,6 тоны, ці на 5%.

Залаты запас Нацбанка ўключае золата (пераважная доля), а таксама серабро, плаціну і паладый.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/280/27259
Текущая дата: 15.11.2024