Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На ўнутраны рынак Беларусі не паўплываюць расійскія абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з Захаду. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 11 жніўня абмеркавалі пытанні транзіту з іншых краін праз Беларусь тавараў на расійскую тэрыторыю.
Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь прытрымліваецца ў гэтым пытанні дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенай нядаўна тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. У прыватнасці, Уладзімір Пуцін праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб эканамічных мерах, прынятых Расіяй адносна шэрага катэгорый прадукцыі, імпартуемай з краін, якія ўвялі санкцыі ў адносінах да расійскіх арганізацый і грамадзян.
"З Прэзідэнтам Расіі мы вялі размову аб абароне, як ён сказаў, расійскага рынку, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта значыць, мы павінны выканаць свае абавязацельствы па абароне саюзнага рынку (у нас адзіная мытня ў мытнай прасторы) у частцы транзіту грузаў з Захаду праз Беларусь на расійскую тэрыторыю. Калі Расія закрыла свой рынак для пэўных тавараў, то мы гэтыя тавары транзітам праз Беларусь у Расію прапускаць не павінны".
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што даў адпаведныя распараджэнні мытным органам. Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што беларускі бок дзейнічае разумна, у нармальным ключы.
"Што датычыцца нашага ўнутранага рынку, мы асобна абмеркавалі гэта пытанне. Гэта наша ўнутраная справа. Патрэбны нам польскія яблыкі - мы купляем, але не для Расіі, а для ўнутранага рынку. Патрэбны нейкія нямецкія далікатэсы - таксама набываем для ўнутранага спажывання. Трэба нам нешта перапрацоўваць - мы купляем і перапрацоўваем", - растлумачыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што "ў сувязі з гэтым мы павінны быць сумленнымі і, як абяцалі, вельмі прыстойна праводзіць палітыку ў адносінах да Расіі".
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу Міхаіла Мясніковіча на чэргі на граніцы і папрасіў уважліва паставіцца да людзей, якія там цяпер знаходзяцца.
"Рашэнне было ўведзена без папярэджання, нечакана. І на граніцы сабралася пэўная колькасць аўтамашын, рэфрыжэратараў, у тым ліку са скорапсавальнымі прадуктамі. Не трэба гэтых людзей крыўдзіць. Па-першае, гэта ж нашы і расійскія перавозчыкі - вадзіцелі, экспедытары. Па-другое, тавар аплачаны і закантрактаваны. Па-трэцяе, проста не па-чалавечы будзе, калі мы да гэтых людзей ненармальна паставімся", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт сказаў, што папярэдзіў старшыню мытнага камітэта: "Дзейнічаць аж да таго, што калі пастаўшчык накіроўваў у Расію тавар і яго там сёння не прымаюць, трэба прапанаваць яму прадаць на нашай тэрыторыі ці ж забраць тавар для перапрацоўкі. Гэта значыць, тут трэба вельмі акуратна паступіць і ў адносінах да заходніх пастаўшчыкоў, каб мы па-чалавечы выйшлі з гэтай сітуацыі. Я думаю, гэта будзе не на шкоду Расіі. Гэта не супярэчыць абавязацельствам, якія мы ўзгаднілі".
Прэзідэнт таксама пацікавіўся ў прэм`ер-міністра праведзенымі па гэтай тэматыцы кансультацыямі з расійскім урадам. Акрамя таго, кіраўнік урада праінфармаваў аб ходзе выканання дадзеных раней Прэзідэнтам даручэнняў.
11 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/281/27104
Текущая дата: 15.11.2024