Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 1 жніўня ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да наступнай уборачнай кампаніі давесці якасць вырабляемых у Беларусі камбайнаў да ўзроўню лепшых замежных аналагаў.
"Камбайны да наступнай уборкі павінны быць не горшыя за нямецкія і амерыканскія", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на якасці вырабляемай тэхнікі. "Перадайце кожнаму майстру і рабочаму - за якасць будзем вельмі строга патрабаваць. Канкурэнцыя кожны год узмацняецца", - адзначыў беларускі лідар.
Яшчэ адзін важны аспект - неабходнасць павышэння лакалізацыі ў вытворчасці тэхнікі. "Вазіць сюды імпартныя дэталі, збіраць камбайны і хваліцца потым - нам гэтага не трэба. Мы самі павінны гэта вырабляць, і гэта ваша задача", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Гендырэктар ВА "Гомсельмаш" Аляксандр Камко далажыў кіраўніку дзяржавы аб фінансава-эканамічных паказчыках работы прадпрыемства. Паводле яго слоў, павялічваюцца продажы на знешні рынак, зніжаецца дэбіторская запазычанасць, не павялічылася крэдытная нагрузка. Старшыня КДК Аляксандр Якабсон пацвердзіў, што "Гомсельмаш" працуе рэнтабельна, але ёсць звышнарматыўныя складскія запасы, крыху зменшыліся аб`ёмы вытворчасці, але сітуацыя ў гэтых пытаннях тым не менш паступова выпраўляецца. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтай восенню мае намер больш падрабязна азнаёміцца з сітуацыяй на "Гомсельмашы".
У ходзе рабочай паездкі Прэзідэнту былі прадстаўлены параўнальныя тэхнічныя характарыстыкі збожжаўборачных камбайнаў айчыннай і замежнай вытворчасці, а таксама распрацаваныя "Гомсельмашам" навінкі. Паводле слоў гендырэктара прадпрыемства, у мінулым годзе былі распрацаваны, выраблены і праведзены прыёмачныя выпрабаванні трох новых узораў збожжаўборачных камбайнаў: адзін малой прадукцыйнасці - 5 кг/сек - і два павышанай з прадукцыйнасцю 14 кг/сек і 16 кг/сек. У новай тэхнікі быльш высокі ўзровень лакалізацыі.
У час папярэдняй паездкі кіраўніка дзяржавы ў Мінскі раён і азнаямлення з ходам уборачнай кампаніі было даручана ў перспектыве забяспечыць аграрыяў сучаснай айчыннай тэхнікай, здольнай эфектыўна працаваць на палях з высокай ураджайнасцю. Работа такога беларускага камбайна, які пакуль існуе толькі ў адным экзэмпляры, на гэты раз была прадэманстравана Прэзідэнту на ўборцы поля з азімай пшаніцай, дзе ўраджайнасць даходзіць да 100 ц/га. Як адзначыў міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц, гэта сучасная машына параўнальная з замежнымі аналагамі, але ў 2,6 раза таннейшая, напрыклад, за нямецкія камбайны. Разам з тым ён канстатаваў, што яшчэ ёсць некаторыя тэхнічныя недапрацоўкі, якія выяўлены ў працэсе доследнай эксплуатацыі.
Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку новай тэхніцы, даручыўшы да наступнай уборачнай кампаніі паставіць як мінімум дзесяць найбольш моцных і прадукцыйных камбайнаў і паабяцаўшы пад гэта фінансавую падтрымку. "Выдатны камбайн. Трэба яго даводзіць да розуму да наступнай уборкі, - сказаў Прэзідэнт. - Да ўраджаю наступнага года трэба зрабіць як мінімум 10 камбайнаў. Мы пастараемся іх закупіць, або гаспадаркі закупяць, а мы ім дапаможам".
Абмяркоўвалася таксама пытанне аб неабходнасці абнаўлення парку камбайнаў у цэлым. Прэзідэнт даў даручэнне канчаткова вызначыцца з лінейкай новай тэхнікі, якая будзе запатрабавана ў вёсцы і якую неабходна вырабляць у Беларусі для рэалізацыі як на ўнутраным, так і знешніх рынках.
Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы папярэдзіў кіраўніцтва сельгасгаліны, што з кожным годам аб`ёмы падтрымкі АПК з боку дзяржавы будуць паступова скарачацца, а таму неабходна беражліва ставіцца да закупляемай новай тэхнікі. "Усе павінны разумець, пачуўшы тое, аб чым мы тут гаворым, што гэта не значыць, што мы заўтра заменім усе камбайны", - падкрэсліў беларускі лідар.
1 жніўня 2014, Мінскі раён
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/282/26943
Текущая дата: 15.11.2024