Белорусский портал в Казахстане

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў ЕС пройдзе 26 жніўня ў Мінску



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам адбылася 19 жніўня.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-ўкраінскіх адносін.

Сур`ёзная ўвага была ўдзелена сітуацыі ва Украіне.

Па выніках кансультацый кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза і Украіны, што праходзілі на працягу апошніх некалькіх тыдняў, прынята рашэнне аб правядзенні 26 жніўня ў Мінску сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза.

19 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/282/27209
Текущая дата: 28.12.2024