Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці.
"Дагавор аб ЕАЭС нічога дрэннага не прынёс і ў далейшым не прынясе - толькі выгаду", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да падпісання гэтага дакумента Беларусь, Расія і Казахстан ішлі некалькі гадоў. "З 1 студзеня 2015 года мы гарантуем удзельнікам нашых рынкаў свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталаў, рабочай сілы. Мы дамовіліся ажыццяўляць узгодненую палітыку ў ключавых галінах эканомікі: у энергетыцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, транспарце. Такім чынам, мы разам фарміруем буйнейшы на постсавецкай прасторы эканамічны саюз краін, у якіх жыве 170 млн чалавек. Упэўнены, такі саюз стане магутным цэнтрам эканамічнага развіцця", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама абвергнуў заявы, якія часам з`яўляюцца, што Беларусі Еўразійскі эканамічны саюз нявыгадны. Ён адзначыў, што ў плане размеркавання пошлін беларускі бюджэт атрымае нават больш, чым раней. Акрамя таго, беларуская эканоміка экспартна арыентаваная, і прыкладна 75 працэнтаў прадукцыі прадаецца за мяжу. "Так склалася раней, і страчваць гэта нельга. Гэта, вядома, небяспечна, калі столькі трэба прадаць. І калі крызіс у свеце і ў нашых партнёраў, тады і нам цяжка, - адзначыў беларускі лідар. - Але каб выжыць і жыць нармальна, трэба быць на паўкроку наперадзе нашых канкурэнтаў. І гэта заўсёды падганяе нацыю, каб мадэрнізавацца, ісці наперад і развівацца".
"Нам вельмі неабходны гэты эканамічны саюз", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым Прэзідэнт адзначыў, што членства ў ЕАЭС - гэта не вырашэнне ўсіх праблем, а добры залог пры добрай працы, каб рэалізаваць беларускую прадукцыю.
Нараўне з гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ставіць задачу па дыверсіфікацыі эканомікі і экспарту. Менавіта з гэтай мэтай Беларусь імкнецца развіваць перш за ўсё гандлёва-эканамічныя сувязі нават з геаграфічна далёкімі краінамі ў самых розных рэгіёнах свету.
"У нас выбудаваны раўнапраўныя адносіны з буйнейшымі сусветнымі дзяржавамі - саюз з Расійскай Федэрацыяй, стратэгічнае партнёрства з КНР. Мы развіваем узаемавыгаднае эканамічнае супрацоўніцтва з многімі іншымі вялікімі і малымі дзяржавамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
1 ліпен 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/283/26514
Текущая дата: 15.11.2024