Белорусский портал в Казахстане

МАЗ правёў выязную нараду дылераў



Кіраўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода правяло выязную нараду прадстаўнікоў тавараправоднай сеткі ААТ "МАЗ" у Расійскай Федэрацыі, СНД, Украіне і краінах далёкага замежжа.

Як паведаміла прэс-служба Мінскага аўтазавода, праграма мерапрыемства ўключала афіцыйную частку і тэст-драйв тэхнікі МАЗа. Перад удзельнікамі нарады выступілі генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" — кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" Віктар Асноўскі, першы намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных, фінансавых і эканамічных пытаннях Валерый Іванковіч, прадстаўнікі тэхнічных і камерцыйных службаў завода.

На Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб`яднанага інстытута машынабудавання пад Мінскам былі прадстаўлены на тэст-драйв розныя ўзоры грузавой і спецыяльнай тэхнікі, аўтапаязды, кран, а таксама аўтобусы.

У гасцей была магчымасць пры наяўнасці адпаведнай катэгорыі праехаць за рулём выбранага транспартнага сродку ці ў якасці пасажыраў — у кабінах спартыўных аўтамабіляў "МАЗ".

У нарадзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 70 дылерскіх арганізацый і карпаратыўных партнёраў ААТ "МАЗ".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/283/27090
Текущая дата: 28.12.2024