Белорусский портал в Казахстане

Малдова мае намер выключыць усе бар’еры ў гандлёва-эканамічных адносінах з Беларуссю



Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Малдовы Андрыян Канду на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй, паведамілі ў Мінэканомікі Малдовы.

Асноўныя тэмы сустрэчы з кіраўніком Міністэрства эканомікі Малдовы датычыліся доступу тавараў на малдаўскі рынак, тэхнічных бар’ераў у гандлі, прызнання сертыфікатаў адпаведнасці, санітарных і фітасанітарных мер і правіл паходжання тавараў. У канцы візіту дэлегацыя Беларусі наведала малдаўска-беларускае прадпрыемства па зборцы ў Малдове беларускіх трактароў і тралейбусаў.

Андрыян Канду адзначыў неабходнасць захавання і развіцця эканамічных адносін Малдовы з традыцыйнымі партнёрамі, запэўніўшы, што ўрад рэспублікі ўдзяляе асаблівую ўвагу захаванню правіл паходжання тавараў у мэтах прадухілення рызыкі незаконнага рээкспарту тавараў. Міністр запэўніў, што будзе ўстаноўлены пастаянны дыялог з беларускім бокам па ўсіх існуючых платформах, на ўсіх этапах укаранення палажэнняў пагаднення аб глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю паміж Малдовай і ЕС, каб выключыць усе бар’еры для гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі.

Акрамя таго, Андрыян Канду прадставіў магчымасці для супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання на платформе прамысловых паркаў і свабодных эканамічных зон. Беларуская дэлегацыя выказала цікавасць да развіцця патэнцыялу ў гэтай галіне прамысловасці, да адкрыцця ў перспектыве завода ў Малдове.

Бакі дамовіліся прадоўжыць практыку двухбаковых кансультацый і сумеснага маніторынгу ўзаемнага гандлю, а ў выпадку ўзнікнення праблем прымаць неадкладныя меры для іх вырашэння. Для гэтага пры неабходнасці будуць створаны галіновыя рабочыя групы. Дасягнута дамоўленасць, што чарговае пасяджэнне міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пройдзе 24-25 кастрычніка ў Мінску.

Звязда, 23 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/284/26788
Текущая дата: 28.12.2024