Еўразійская эканамічная камісія зацвердзіла чарговае зніжэнне ставак увазных мытных пошлін у Мытным саюзе ў мэтах выканання абавязацельстваў Расіі па ўдзеле ў СГА, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Паводле даных члена Калегіі (міністра) ЕЭК па гандлі Андрэя Сляпнёва, на гэты раз зніжэнне закране прыкладна 4 800 таварных пазіцый, але па большасці з іх зніжэнне не вельмі вялікае, у межах 1-3 працэнтных пунктаў. Пры гэтым для 1 068 пазіцый гэта будзе апошняе зніжэнне пошлін згодна з расійскім абавязацельствам перад СГА. Паводле папярэдніх разлікаў, у выніку сярэднеўзважаная стаўка тарыфу знізіцца з 7,8 працэнта да 7,1 працэнта.
Новыя стаўкі пошлін па большай частцы тавараў уступяць у сілу 1 верасня 2014 года.
27 чэрвеня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Новыя стаўкі пошлін па большай частцы тавараў уступяць у сілу 1 верасня 2014 года.
27 чэрвеня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/285/26465
Текущая дата: 28.12.2024