Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка ў выніку работы рацыяналізатараў за студзень-май бягучага года атрымала эканамічны эфект у памеры Br9,3 млрд.



Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ з нагоды святкавання ў Беларусі ў мінулыя выхадныя Дня вынаходніка і рацыяналізатара.

Рацыяналізатары беларускай магістралі ўнеслі важкі ўклад у павышэнне надзейнасці работы тэхнічных сродкаў, аўтаматызацыю і механізацыю рамонтных работ", - адзначылі ў прэс-цэнтры. Усяго ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях БЧ за пяць месяцаў укаранілі больш як 300 адпаведных прапаноў.

Лепшыя вынікі рацдзейнасці прадэманстравалі Гомельскае (укаранёна 50 рацпрапаноў з эканамічным эфектам Br3,5 млрд), Віцебскае і Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі.

Штогод на беларускай магістралі праходзіць конкурс па вызначэнні лепшых рацыяналізатараў і лепшых арганізатараў тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі.

30 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/285/26494
Текущая дата: 28.12.2024