Аб гэтым 19 чэрвеня прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч паведаміў на сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй ва ўрадзе.
"У стадыі прапрацоўкі праект кантракта па будаўніцтве комплексу поліэтылентэрэфталату на прадпрыемстве "Магілёўхімвалакно". Калі б бакі пракаменціравалі гэта пытанне, было б вельмі добра", - сказаў прэм`ер-міністр. Ён прапанаваў абмяняцца меркаваннямі і па іншых актуальных пытаннях, уключаючы стварэнне інфраструктуры Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку і будаўніцтва камбіната беленай сульфатнай цэлюлозы ў Светлагорску. Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што беларускія і кітайскія эксперты змогуць закрануць пытанне дзейнасці беларуска-кітайскіх кампаній у Харбіне - па вытворчасці трактароў і сельскагаспадарчай тэхнікі.
У час сустрэчы кіраўнік урада Беларусі чарговы раз пацвердзіў, што Кітай і Беларусь з`яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі, у якіх шмат агульных інтарэсаў. "Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - яскравы прыклад нашага маштабнага супрацоўніцтва", - дадаў ён. Прэм`ер-міністр падкрэсліў, што развіццю ўзаемадзеяння садзейнічаюць паважлівыя і даверныя адносіны паміж лідарамі дзвюх краін.
Сёння адбылася цырымонія закладкі першага каменя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, у час якой Міхаіл Мясніковіч запэўніў: тут будуць створаны самыя камфортныя ўмовы для работы. Паводле яго слоў, у цэлым па краіне аб`ём інвестыцый у праекты з удзелам кітайскіх партнёраў ацэньваецца $15 млрд, а карпарацыі "Сінамач" - $1,7 млрд.
Парк будзе будавацца на працягу 30 гадоў на тэрыторыі Смалявіцкага раёна - за 25 км ад Мінска, у непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных пуцей, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін - Масква. Плошча парку - 8 тыс. 48 га. У адпаведнасці з генпланам, на першым этапе плануецца асвоіць паўночную пляцоўку - прамыслова-лагістычную зону (851 га). Першапачаткова ў эканоміцы парку будуць заняты амаль 25 тыс. чалавек. Колькасць работнікаў у перспектыве - 120 тыс. чалавек. Агульная сума інвестыцый можа дасягнуць $5,6 млрд.
Для рэалізацыі праекта створана СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку". Статутны фонд кампаніі: ААТ "Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС" - 45 працэнтаў, Мінскі абласны выканаўчы камітэт - 32,5 працэнта, Харбінская інвестыцыйная група - 15 працэнтаў, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт - 3,75 працэнта, холдынг "Гарызонт" - 3,75 працэнта.
19 чэрвеня 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/286/26348
Текущая дата: 27.12.2024