Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Арменіі Эдвардам Налбандзянам прапанаваў абмеркаваць пытанні еўразійскай інтэграцыі і ўдзелу ў ёй Арменіі.
"Нам сапраўды ёсць аб чым пагаварыць. Назбіраўся шэраг праблем і ў міжнародным плане, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Паколькі вы чалавек не проста дасведчаны, а вам даводзіцца займацца гэтымі праблемамі, для нас вельмі важны абмен меркаваннямі ў сувязі з гэтым, у тым ліку па пытаннях Адзінай эканамічнай прасторы".
"Цяпер ажыццяўляюцца мерапрыемствы, прапісаныя ў дарожнай карце (далучэнне Арменіі да Мытнага саюза і АЭП. - Заўвага БЕЛТА). Арменія вельмі актыўна працуе ў гэтым напрамку. Я хацеў бы пачуць вашу пазіцыю, пункт гледжання на сённяшні дзень, паколькі літаральна праз некалькі дзён у Мінску адбудзецца сустрэча кіраўнікоў трох дзяржаў - членаў Мытнага саюза і АЭП", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Што датычыцца двухбаковых беларуска-армянскіх адносін, Прэзідэнт заявіў, што задаволены тэмпамі іх развіцця. "Мы не маем каласальнага тавараабароту. Напэўна, у нас гэтага і не атрымаецца. Але ўлічваючы, што ў нас наогул быў нулявы тавараабарот, сёння гэта вялікі прагрэс. І я бачу, як Арменія зыходзячы са сваіх магчымасцей імкнецца і беларускія тавары купляць. Мы таксама закупляем тое, што ёсць сёння ў Арменіі, і што мы не вырабляем", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў актыўную работу ў Беларусі інвестараў з Арменіі. "Мы заўсёды будзем іх вітаць. Арменія для нас не чужая краіна. Гэта наш сябар, партнёр, гэта краіна, з якой мы і ў далейшым будзем наладжваць самыя цесныя адносіны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу Эдвард Налбандзян перадаў Прэзідэнту Беларусі цёплыя прывітанні ад прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна. Ён адзначыў, што мінулагодні візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Арменію быў важным стымулам для далейшага развіцця двухбаковых адносін. Кіраўнік МЗС Арменіі падкрэсліў, што гэтыя адносіны дынамічна развіваюцца на самых розных узроўнях аж да міжрэгіянальнага.
Паводле слоў Эдварда Налбандзяна, гэта датычыцца і тэмпаў росту гандлёвага абароту паміж Беларуссю і Арменіяй, які па выніках 2013 года склаў каля $50 млн. "З нашага боку сумесна з беларускімі кампаніямі мы будзем імкнуцца нарошчваць узаемадзеянне ў гандлі, эканоміцы і іншых галінах", - сказаў міністр.
Гаворачы аб тэматыцы еўразійскай інтэграцыі, Эдвард Налбандзян таксама адзначыў наяўнасць добрай магчымасці напярэдадні самітаў у Беларусі, а затым у Казахстане абмеркаваць адпаведныя крокі, якія прадпрымае Арменія па далучэнні да Мытнага саюза. "Ужо практычна выканана дарожная карта, аб чым камісія, напэўна, будзе дакладваць на маючым адбыцца саміце ў Мінску", - сказаў ён.
21 красавіка 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/287/25881
Текущая дата: 15.11.2024