Белорусский портал в Казахстане

Трыма арыенцірамі новага эканамічнага курсу Беларусі павінны стаць паскоранае развіццё ўнутранага рынку, удасканаленне механізмаў кіравання эканомікай і ўсямернае развіццё канкурэнцыі



Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

"Тры фундаментальныя рэчы - паскоранае развіццё ўнутранага рынку, удасканаленне механізмаў кіравання эканомікай і ўсямернае развіццё канкурэнцыі - павінны стаць трыма арыенцірамі новага эканамічнага курсу. Пры гэтым, як я і гаварыў, мы не адмаўляемся ад традыцыйных напрамкаў развіцця эканомікі. Як бы цяжка ні было, мы не сядзім склаўшы рукі, актыўна прадаўжаем мадэрнізацыю беларускай прамысловасці. У гэтым няма нічога экстраардынарнага. Калі не мадэрнізаваць, то мы проста не зможам праз пяцігодку ўжо нічога прадаваць на міжнародных рынках, нічога не паставім на экспарт, а значыць, не атрымаем валюты, каб купіць нафту і газ", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтай пяцігодцы ў мадэрнізацыю ўклалі ў паўтара раза больш, чым у мінулай, - амаль $20 млрд. Гэта праекты ў машынабудаванні, металургіі, хіміі, нафтахіміі, аграпрамысловым комплексе, фармацыі, цэлюлозна-папяровай прамысловасці, дрэваапрацоўцы, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, гарбарнай і тэкстыльнай галінах.

"Я не буду падрабязна спыняцца на праблемах і задачах ва ўсіх гэтых сферах дзейнасці. Кожнай з іх ужо або былі прысвечаны спецыяльныя нарады з удзелам кіраўніка дзяржавы (дрэваапрацоўка, спажыўкааперацыя, будаўніцтва), або ў хуткім часе адбудуцца (лёгкая прамысловасць, жыллёва-камунальная і сельская гаспадарка). Акрамя таго, на пастаянным прэзідэнцкім кантролі ход мадэрнізацыі нашых гігантаў - БМЗ, "Гомельшкло", "Светлагорскі ЦКК" і іншых", - адзначыў беларускі лідар.

22 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/287/25888
Текущая дата: 15.11.2024